Працягваае бліскуча выступаць у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе "Вітэн" з Оршы. Чырвона-чорныя напярэдадні разграмілі "Дынама-БНТУ" з Менску 7:1 у гасцях, дубль аформіў Гусакоў, у матчы забітым мячом вызначыўся нават брамнік аршанцаў Андрэй Галаўнёў. Такім чынам, энергетыкі завяршылі першае кола рэгулярнага чэмпіянату перамогамі ва ўсіх 11 матчах і займаюць першы радок табліцы, маючы 33 пункты.
