Няхай 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча пройдзе пад акампанемент другой хвалі каронавірусу, аднак усё ж важная дата будзе адсвяткавана. Дае яе падрыхтаваліся і вытворцы значкоў. Крама сувеніраў Zorka Venera падрыхтавала шэраг новых значкоў, сярод якіх і знак з выявай кнігі Уладзіміра Караткевіча. Як прадмову да выпуску значка, які ўжо можна набыць у адпаведнай краме за 10 рублёў, аўтары выкарысталі словы самога беларускага класіка “На Беларусі Бог жыве”.
