Падыходзіць да заканчэння чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. У аршанскага "Дарожніка-Мясакамбіната" застаюцца толькі тэарэтычныя шанцы на золата пасля дамашняй паразы ад "Дзецкасельскага" з Гарадка. На сваім полі, на стадыёне "Лакаматыў" аршанцы прайгралі 0:2. Цяпер у рэчаіснасці змаганне ідзе толькі за срэбра. Аршанцы яшчэ ўтрымліваюць другі радок, але ўсё вырашаць канчаткова апошнія тры матчы.
