Працягваецца чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. Аршанскі "Дарожнік-Мясакамбінат" напярэдадні згуляў вельмі важны паядынак супраць прамога канкурэнта за залатыя медалі — віцебскага клуба "Газавік". На жаль для аршанцаў, выступленне на віцебскім полі прайшло для іх няўдала, яны саступілі 0:3. Цяпер адставанне ад газавікоў складае ўжо 5 пунктаў, аршанцы на 2-м месцы. У суботу, 17-га кастрычніка "Дарожніку-Мясакамбінату" трэба згуляць супраць каманды "Дзецкасельскі" з Гарадка. Матч адбудзецца ў Оршы на стадыёне "Лакаматыў" і пачнецца а 13-й гадзіне. Для аршанскай каманды ён будзе мець вельмі важная значэнне ў кантэксце ў цэлым барацьбы за медалі.
