На выездзе з Оршы ў бок Хорабрава каля 10 раніцы адбылася аварыя. Аварыя атрымалася не столькі страшная, колькі шумная. Адзін з аўтамабіляў пастаяўшы каля парнікоў Аграміра пачаў ад'язжаць, каб працягнуць свой шлях. Але кіроўца, бачна, не зазірнуў у люстэркі задняга віду. Калі мужчына за стырном пачуў мацнейшы скрыгат тармазоў іншага аўтамабіля, было ўжо паздна. Аўтамабіль які спакойна сабе ехаў па той жа дарозе не зважаючы на вельмі шумныя тармаза не паспеў спыніць свой рух і з усяго размаху ўрэзаўся у першую машыну.

