Усім ужо звыклая крама «Рублёўскі», якая знаходзілася па вуліцы Леніна 30 у Оршы, больш не існуе, на яе месцы рыхтуюць да адкрыцця краму гандлёвай сеткі «Санта». Асабліва дадзеная сетка славіцца сваёй уласнай прадукцыяй, а менавіта выпечкай, піцай і тартамі. Гэты магазін будзе ўжо чацвёрты ў нашым горадзе.

