Пра само здарэнне нам паведамілі відавочцы. Вечарам 19 ліпеня ў вёсцы Барань прахожыя знайшлі мужчыну ўсяго ў крыві. нават не медыкі бачылі, што ў мужчыны адкрыты пералом нагі, з яе ішла кроў, шматлікія траўмы на твары, пашкоджаная грудная клетка, чэрапна-мазгавая траўмаі шмат розных іншых пашкоджанняў. Хаця мужчына шматразова страчваў прытомнасць, ён змог распавесці, што яго збіла машына за стырном якой - паводле яго падазрэнняў - быў п'яны кіроўца. Кіроўца не стаў аказваць дапамогу пацярпеламу, я з'ехаў з месца здарэння. Прахожыя выклікалі хуткую дапамогу і наклалі джут на нагу, але потым вырашылі не чакаць медыкаў і самастойна пагрузілі пацярпелага на машыну ды завезлі ў бальніцу. Магчыма, што такая неабыякавасць людзей выратавала мужчыне жыццё.
