Матч з рэчыцкім "Спадарожнікам", які лідаваў у табліцы, не абяцаў нічога прыемнага аршанцам, якія напярэдадні прайгралі дзве гульні запар. Аднак у сустрэчы з рэчычанамі асабліва не была бачная розніца ў месцах каманд. За 90 хвілін сіня-белыя мелі некалькі магчымасцяў забіць, але не ралізавалі іх. Пара забіўных момантаў была і ў рэчыцкай каманды, але ёй таксама не ўдалося прабіць Іллю Маталыгу, свайго колішняга брамніка, а цяпер вартавога ў "Оршы". Нічыя 0:0.
