Аварыя адбылася не далёка ад вёскі на Ламачана на скрыжаванні. Падрабязнасці здарэння нам пакуль не вядомыя, але падобна, што ў выніку здарэння ёсць пацярпелыя, бо легкавы аўтамабіль змяла як банку з-пад кансервы. Легкавушка, канешне, не адзіная машына якая паўдзельнічала ў ДТЗ. З дарогі вылецеў яшчэ і грузавік, які пасля аварыі патрапіў у прыватны агарод.


