У 5-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе футбалісты "Оршы" прымалі на сваім полі мікашэвіцкі "Граніт". Сустрэча праходзіла няроўна для аршанцаў: калі ў першым тайме сіня-белыя валодалі вялікай перавагай і рэгулярна праводзілі небяспечныя атакі, што прынесла два галы Калінчанкі і Жалезнікава, дык у другой палове аршанцы рэзка знізілі тэмп і агрэсіўнасць, даўшы суперніку часцей валодаць мячом і біць па сваёй браме. У сярэдзіне другога тайму "Граніт" адквітаў адзін мяч. У канцы сустрэчы сіня-белыя гулялі празмерна асцярожна, дазваляючы супернікам пагражаць браме да самага канца гульні. На шчасце, скарыстацца ініцыятывай госці больш не змаглі. Каманда Аляксандра Вопсева перамагае 2:1 і падымаецца на 7-е месца ў табліцы.
