1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Салідарнасць на вышыні

12.05.2020 13:12

1236 праглядаў, 0 каментароў

Учора пасля судоў неабыякавыя людзі пачалі скідвацца на дапамогу арыштаваным

Неверагодную салідарнасць з арыштаванымі Іллёй Ціханавым і Аляксандрам Андрэевым праявілі аршанцы. У першыя ж хвіліны пасля абвяшчэння прысудаў у мэсэнджэрах добраахвотнікі запрапанавалі фінансавую дапамогу для перадачаў арыштаваным і дапамогі сем’ям. Хутка з’явіліся і добраахвотнікі з транспартам, каб аб’ехаць усіх ахвотных даць дапамогу, але па нейкіх прычынах не можа выйсці з дому (самаізаляцыя). У выніку за адзін вечар некалькі дзесяткаў чалавек скінуліся хто колькі мог.

Пасля даволі паспяховага збору дапамогі аршанцам, удзельнікі адмысловых чатаў пачалі прапаноўваць дапамагчы ў складчыну і Юрыю Салаўёву суд над якім мусіць прайсці сёння.

Нагадаем, што новая хваля палітычных затрыманняў звязаная з абвяшчэннем выбараў і правядзеннем так званага «Антыпараду» ў Бабруйску. Міліцыянты за дзень да «Антыпараду» затрымлівалі патэнцыйных удзельнікаў акцыі. У Оршы было затрымана два чалавекі, якім далі па 10 сутак арышту. На зооабаронцу Алену Мірашнічэнка склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пакінулі на волі — у яе суд адбудзецца 12 траўня а 14-30. Яшчэ аднаго аршанца затрымалі ў самім Бабруйску, па папярэдніх дадзеных ён змог прыняць удзел у акцыі да якой заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Салідарнасць на вышыні

Учора пасля судоў неабыякавыя людзі пачалі скідвацца на дапамогу арыштаваным

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение