Здаравенная чугунная пліта з прозвішчам Людвіка Унгермана знаходзілася на так званых каталіцкіх могілках на вуліцы Энгельса. Унікальнасць яе ў тым, што гэта адзінае надмагілле ў нашым рэгіёне, на якім надпісы былі зробленыя на чэшскай мове. Кім быў Людвіг Унгерман і чаму ён апынуўся і памёр у Оршы - гэта яшчэ ніхто з краязнаўцаў не даследваў, але на Радаўніцу наведвальнікі могілак заўважылі знікненне надмагілля. Пліта была ўрослая ў дрэва і гэта яе ўратоўвала ад магчымых ранейшых спробаў знішчэння - піша Паліна Сцепаненка ў сваім фэйсбуку.

