Каля ночы 19 красавіка ў Оршы кіроўца «Жыгулёў» пацярпеў у выніку наезду на жалезабетонны слуп. Прыкладна ў 22:00 у Далёкім завулку каля дома № 27 58-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля «ВАЗ-2104» не справіўся з кіраваннем і пратараніў апору вулічнага асвятлення. У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў Аршанскую гарадскую бальніцу № 1 імя Сямашкі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
