Пажар адбыўся ў доме нумар 31 па вуліцы Міра. Каля 16 гадзін на трэцім паверсе тут загарэлася кватэра. Падобна на тое, што ў гэты час тут не было гаспадароў і пажарным, якіх выклікалі суседзі, давялося залазіць у кватэру і тушыць яе праз балкон. З-за пажару эвакуяваць спатрэбілася жыхароў усяго пад'езда ды яшчэ і расчыняць іхныя вокны для праветрывання. Таксама з-за здарэння з перабоямі працавалі крамы размешчаныя ў гэтым доме. Сама кватэра ў якой адбыўся пажар выгарэла амаль да шчэнту, але па словах відавочцаў, пацярпелых няма. Больш падрабязная інфармацыя пра здарэнне будзе заўтра.


