У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод жаночых каманд дывізіёну Б аршанская "Кацюша" прымала на сваёй пляцоўцы гомельскую "Надзею". Першы сэт выйшаў упартым, і толькі на тай-брэйку гасцям усё ж удалося схіліць шалі на свой бок, аршанкі саступілі толькі 24-26. І, верагодна, гэта псіхалагічна паўплывала на каманду. Два наступныя сэты "Кацюша" прагуляла 16-25 і 22-25, у выніку саступіўшы ў матчы 0:3.
