Грузавік Беларускай чыгункі перавозіў колы ад цягніка каля 12 гадзін 11 снежня. Проста на прывакзальнай плошчы колы пачалі звальвацца з грузавіка. Абыйшлося ўсё без пацярпелых, без пашкоджання транспартных сродкаў, а дзякуючы вялікай плошчы прывакзальнай плошчы затораў таксама не здарылася. Хаця, каб вярнуць колы на месца давялося выклікаць і чакаць трактару і рабочых.



