1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Судзяць у міліцыі

02.12.2019 12:28

1724 прагляду, 4 каментара

Суд над блогерам Дзмітрыем Казловым адбудзецца не ў судзе, а ў РАУС.

30-га лістапада быў затрыманы блогер Дзмітрый Казлоў "Шэры Кот". У гэты дзень блогер з'явіўся ў міліцыю па позве і быў затрыманы. Гэта ўжо не першы выпадак, калі міліцыя паступае падобным чынам. Верагодна, справа супраць Казлова заведзеная па прычыне сустрэчы ў Мінску, дзе блогеры на плошчы Свабоды ўбачыліся з людзьмі. Фармальна гэта было сустрэчай выбаршчыкаў з кандыдатамі ў дэпутаты. Сам жа Казлоў за некалькі дзён да галасавання быў зняты з выбараў за лёзунг супраць лукашэнкаўскай улады.

З раніцы 2-га снежня прадстаўнікі грамадскасці прыйшлі ў суд Оршы і Аршанскага раёна. Аднак доўгае чаканне судовага працэсу па адміністрацыйнай справе не скончыўся нічым. Паперу з нумарам кабінета і прозвішчам суддзі нават не вывесілі на адпаведнай дошцы. І толькі пазней высветлілася, што адміністрацыйны працэс над відэаблогерам Дзмітрыем Казловым пройдзе не ў судзе, а ў РАУС Аршанскага раёна. Адрас: вуліца Энгельса, 25. Наш сайт праінфармуе чытачоў аб ходзе падзей.

Па стане на 12-40 суддзя абвесціў перапынак. Больш за 10 чалавек прыйшлі падтрымаць Змітра і зараз знаходзяцца ў міліцыі ў чаканні працягу працэсу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Судзяць у міліцыі

Суд над блогерам Дзмітрыем Казловым адбудзецца не ў судзе, а ў РАУС.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение