Незвычайна цёплае надвор’е гэтай восенню заблытала расліны. У СМІ ўжо былі паведамленні пра росквіт каштанаў, вырастанне кветак, але гэта было ў паўднёвых раёнах краіны. У Оршы ж зацвёў бружмель. У раёне Заходняй на адным з садовых участкаў літаральна на днях куст бружмелю пакрыўся дробнымі лісточкамі, якія — калі надвор’е і далей так захаваецца — будуць расці і далей. Гэта пры тым, што буржмель цвіце ў нашых шыротах толькі вясной.
