Матч у Светлагорску ў 6-м туры чэмпіянату краіны па міні-футболе прынёс радасць аршанскіх заўзятарам гэтага віду спорту. "Вітэн" без бачных праблемаў расправіўся на выездзе з мясцовым ЦКК. Хет-трык аформіў Пераміцін, а Рось, Козел і Гусакоў забілі па голе. У выніку атрымалася перамога 6:2.
